Пальміцінавая кіслата![]() Пальміцінавая (гексадэканавая) кіслата, CH3(CH2)14COOH — вышэйшая аднаасноўная карбонавая кіслата неразгалінаванай структуры. Найбольш распаўсюджаная ў прыродзе сярод вышэйшых карбонавых кіслот. Бясколернае крышталічнае рэчыва. Амаль не раствараецца ў вадзе (0,0007 г у 100 г вады пры тэмпературы 20 °С[1]). Раствараецца ў метаноле, этаноле, бензоле, этылацэтаце. Тэмпература плаўлення 62,9 °С, тэмпература ўспышкі 192 °С[1]. У выглядзе складаных эфіраў гліцэрыны пальміцінавая кіслата ўваходзіць у склад амаль усіх прыродных тлушчаў (у пальмавым алеі 39—47 %)[1] і многіх ліпідаў, у выглядзе складаных эфіраў вышэйшых спіртоў — у склад некаторых воскаў (у спермацэце кашалота 90 % цэтылавага эфіра пальміцінавай кіслаты)[1]. Солі і эфіры пальміцінавай кіслаты — пальмітаты. Пальміцінавую кіслату атрымліваюць гідролізам тлушчаў і каталітычным акісленнем вышэйшых алканаў. ВыкарыстаннеПальміцінавую кіслату выкарыстоўваюць у вытворчасці мыла, у сумесі са стэарынавай кіслатой у вытворчасці стэарыну. Некаторыя эфіры пальміцінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці фарбаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia