Пальчатакарэннік майскі
Пальчатакарэннік майскі[1] (Dactylorhiza majalis) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-60 см, з двума пальчатаасобнымі клубнямі. Лісце шырокае, яйцападобна-ланцэтнай формы, як правіла з цёмнымі плямамі. Кветкі лілова-пурпуровага або цёмна-фіялетавага колеру, сабраныя ў колас. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Расце на сырых лугах, па ўзлесках[2]. АрэалУ Расіі сустракаецца толькі ў Калінінградскай вобласці. Асноўная частка арэала знаходзіцца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[2]. Ахоўны статусЗ'яўляецца рэдкім відам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Расіі, Калінінградскай вобласці. Батанічная класіфікацыяСінонімыПаводле The Plant List[3]:
ВыкарыстаннеВыкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia