ПаляксянеПаляксяне ― заходнебалцкае племя ў басейне ракі Нараў і на правабярэжжы Заходняга Буга ў першых стагоддзях II тысячагоддзя н.э. Першая згадкаУпершыню згадваюцца ў першай кнізе Хронікі Вінцэнція Кадлубка[1]. Этымалогія назвыНазва можа паходзіць ад назвы ракі Lek (Elk), згодна з Е. Налепам[2], або ад назвы Палесся (паляшане - paleksiani), згодна з К. Бугам[3]. Яшчэ версія - ад балцкіх гідронімаў узору Pala, Palios, Pelesa, Pelysa ― балоты, балоцісты лясок. У польскіх крыніцах згадваюцца як polexiani («паляксяне» або «паляшане»). У сучаснай польскай гістарычнай літаратуры іх звычайна называюць podlasianie, радзей podlaszanie. Гісторыя паляксянНа думку некаторых гісторыкаў, паляксяне разам з яцвягамі, дайновай і судавай складалі яцвяжскі племянны саюз, іх суседзямі былі галінды і мазаўшане[4][5][6]. Баляслаў IV Кучаравы каля 1166 года і князь Казімір II у 1192 годзе хадзілі вайной на паляксянаў[7][8]. У XIII стагоддзі паляксяне неаднаразова падвяргаліся нападам польскіх, кіеўскіх, валынскіх князёў і нямецкіх рыцараў. У выніку, да канца XIII стагоддзя паляксян засталося мала, і жылі яны, у асноўным, у цяжкадаступных мясцінах Белавежскай пушчы і інш. У далейшым іх землі ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае. У другой палове XIX стагоддзя паляксяне (паляшане, палясяне) згадваюцца ў статыстычных дакументах Расійскай імперыі як жыхары некаторых паветаў Гродзенскай губерні, ― адзначалася, што яны былі праваслаўнымі, але адрозніваліся ад астатніх сялян абліччам і звычаямі[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia