Нараў
![]() На́раў — рака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы. Да 1962 года лічыўся правым прытокам Буга. Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 ‰. НазваНазва Нараў балцкага паходжання. Корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upis[1]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі корань Nar- у рачных назвах тыпу Нароўля на Верхнім Падняпроўі[2], Нара на Верхнім Павоччы[3]. Роднасны яму корань Ner- у гідронімах тыпу Няропля, Нярус(с) (прыток Дзясны). Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»[4]. У «Яцвяжскім слоўнічку» зафіксаваны яцвяжскі варыянт назвы Нарава Naura. Ён узнік у выніку метатэзы (перастаноўкі гукаў) адпачатнай асновы *nar-ṷ- у аснову *naṷ-r-. Таго ж паходжання і назва мазурскага возера Naury (цяпер Кікіты ), а над ім вядомая «Нау́рская гара». Яцвяжская форма назвы ракі Наўра пацвярджае прывязку лакалізацыі дагістарычных неўраў да вобласці цячэння гэтай ракі, што рабілі яшчэ да адкрыцця «Яцвяжскага слоўнічка»[5]. ГідраграфіяПачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раёна, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбужскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Замярзае ў першай дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Шырыня ракі ў межань — 8—10 м. Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае. Асноўныя прытокіСправа: Мядзянка, Рудаўка, Пчолка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Нямержанка, Тушамлянка, Нараўка. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia