Расія адмаўлялася ад усіх занятых падчас вайны рускіх земляў, якія былі захоплены Рэччу Паспалітай напачатку XVII стагоддзя. Вынятак складаў горад Сярпейск з паветам.
Рэч Паспалітая абавязвалася вывесці войскі з меж Расіі.
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі прастол.
Расія павінна была выплаціць Рэчы Паспалітай 200 тысяч рублёў срэбрам[2].
Быў зафіксаваны неадкладны абмен палоннымі без выкупу і затрымання, а таксама межаванне граніц (ажыццёўлена 5 камісіямі ў 1635—1648 гадах).
Падчас перамоў паміж прадстаўнікамі абедзвюх дзяржаў рускай дэлегацыяй былі адпрэчаны:
прапанова палякаў дазволіць ім будаваць каталіцкія касцёлы, набываць вотчыны ў Маскоўскай дзяржаве (як і рускім), вольна ўступаць у шлюб падданых абедзвюх дзяржаў;
прапанова пра тое, каб рускі цар Міхаіл Фёдаравіч падпісваўся як «цар сваёй Русі», а не «цар усёй Русі».
прапанова палякаў пра тое, што «кароль польскі і вялікі гасудар маскоўскі павінны разам імкнуцца, каб быў у іх нарад гарматны, караблі і людзі ваярскія на моры Лівонскім (Балтыйскім) і на моры Вялікім (Чорным) для пашырэння граніц»[3].
Мір быў падпісаны на нявыгадных для Расіі ўмовах, аднак ёй атрымалася вырашыць дынастычную праблему і ўмацаваць аўтарытэт дынастыі Раманавых.[4] Нягледзячы на тое, што Маскоўская дзяржава панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты, яны ў цэлым былі абмежаванымі: польскі кароль запатрабаваў толькі тое, што ўжо было пад яго кантролем.[5] І ўсё ж нават пасля падпісання міру захавалася глеба для будучых вайсковых канфліктаў паміж дзвюма дзяржавамі.