Рослаўль
Рослаўль (руск.: Рославль) — горад (з 1755 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 55,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1137 годзе. Горад размешчаны на левым беразе ракі Асцёр (басейн Дняпра), за 123 км ад Смаленска, за 135 км ад Бранска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў. НазваРослаўль атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расціслава Мсціславіча[2]. У 1130-х гг. Расціслаў забраў у чарнігаўскіх князёў тэрыторыі паміж Дзясной і Сажом, заснаваў гарады Рослаў і Мсціслаў, якім даў імёны, адпаведна,сваё і свайго бацькі. У рэгіёне абапал сучаснай мяжы Беларусі і Расіі больш за два дзясяткі такіх назваў, што паходзяць ад стараславянскіх двухасноўных імёнаў (тыпу Хатовіж, Хіславічы (< Хаціславічы), Хацясловічы, Дабрахотаўка, Самахотаўка). Іх узнікненне імаверна адбылося ў той жа час і было звязанае з пасяленнямі Расціслававых дружыннікаў. Паводле расійскага гісторыка Карамзіна, горад заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімір Святаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаванне Рослаўля Уладзіміру Манамаху. Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Ростиславль, Rostislawl[3]. Гісторыя![]() Ранняе СярэднявеччаКаля 1137 года князь Расціслаў Мсціславіч заснаваў Рослаўль як адзін з гарадоў на заваяваных у радзімічаў землях. Першы пісьмовы ўспамін пра Рослаўль датуецца 1150 годам, калі ён уваходзіў у склад Смаленскага княства. Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай![]() У XIV стагоддзі Рослаўль далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 года рослаўльская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1493 годзе горада захапілі маскоўскія войскі. У 1503 годзе Рослаўль вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1508 годзе ён увайшоў у склад Смаленскага ваяводства. У 1515[удакладніць] годзе маскоўскі гаспадар Іван IV зноў захапіў горад. Пасля яго смерці, у «смутныя часы» рослаўцы падтрымалі войскі Ілжэдзмітрыя I, прагнучы вяртання ў Вялікае Княства Літоўскае. У 1618 годзе Рослаўль стаў цэнтрам староства ў складзе Смаленскага павета Смаленскага ваяводства. 24 сакавіка 1623 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду магдэбургскае права[4] і герб «у блакітным полі выява збройнага Святога Жыгімонта, у руках якога скіпетар і яблык»[5]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Рослаўль захапілі маскоўскія войскі. Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыіЗгодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Рослаўль апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён увайшоў у склад Смаленскай губерні, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павета. У 1738 годзе ў Рослаўлі адкрылася школа з навучаннем на расійскай і польскай мовах. Паводле афіцыйных звестак за 1866 год, беларусы складалі 94,7 % насельніцтва Рослаўльскага павета[6]. У канцы XIX стагоддзя ў Рослаўлі дзейнічалі 7 цэркваў, сярод іх саборная славілася абразам Маці Боскай (прывезены ў 1793 годзе з вострава Мальты), працавалі 2 прагімназіі, 5 вучылішчаў, сярод якіх духоўнае і чыгуначна-тэхнічнае, 2 багадзельні, 4 лякарні і 3 аптэкі. Агулам існавала 22 прамысловыя прадпрыемствы, з якіх вылучаліся 2 алейні і столькі ж гарбарняў. Гандлявалі канапланым і льняным алеем, пянькой, зернем, скурамі, тытунем, лыкам. Пункты адпраўкі — Рыга і Цэнтральная Расія. У гэты час беларусы складалі 94 % насельніцтва Рослаўльскага павета[5]. Найноўшы час1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Рослаўль увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[7]. Аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну з 3 жніўня 1941 да 25 верасня 1943 года Рослаўль знаходзіўся пад нацысцкай акупацыяй.
ГеаграфіяКлімат
Насельніцтва
АдукацыяУ Рослаўлі працуюць 10 сярэдніх школ.
КультураДзейнічаюць 2 бібліятэкі, палац і дом культуры. Прамысловасць
Транспарт![]() Праз Рослаўль праходзяць аўтамабільныя дарогі А141 Рудня — Арол (ад Віцебска праз Смаленск і Бранск), А101 (Масква — Шэры Камень і далей на Бабруйск), і P137. Горад стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыжска-Арлоўскай лініі. Тут знаходзіцца станцыя Рослаўль-I, вузлавая, аднесеная да другога класа. Рослаўль злучаецца прыгыраднай чыгункай з Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (г. Кіраў Калужскай вобласці). Гарадскі транспарт прадстаўляюць дзясятак аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Гарадская аўтастанцыя суседнічае з чыгуначным вакзалам і забяспечвае працу значнай колькасці маршрутаў прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў. Турыстычная інфармацыяУ горадзе захавалася дастаткова вялікая колькасць архітэктурных пабудоў XIX стагоддзя. Сярод іх асабнякі, сядзібы, гасцініцы, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Але і культавых збудаванняў старажытнай пабудовы ў Рослаўлі нямала. Гэта каменныя цэрквы, саборы, манастыры, большасць з якіх былі пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя. Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Гарады-пабрацімыВядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia