Паліглот (тэлеперадача)
Паліглот (руск.: Полигло́т) — руская тэлевізійная праграма расійскага тэлевізійнага канала «Культура», якая ўяўляе сабой серыю кароткіх моўных курсаў пад кіраўніцтвам прафесійнага перакладчыка і паліглота Дзмітрыя Пятрова. Удзельнікі гэтай праграмы маюць магчымасць на працягу 16 урокаў пазнаёміцца з асновамі адной з моў свету і атрымаць досвед яе выкарыстання ў вусным маўленні. Праграма складаецца з некалькіх асобных сезонаў, кожны з якіх прысвечаны адной мове. Першыя заняткі адбыліся 16 студзеня 2012 года. АсаблівасціКожная група гульцоў складаецца з 8 вучняў. Большасць з іх — гэта вядомыя шматлікім гледачам людзі: акцёры і рэжысёры, пісьменнікі, тэлевядучыя, палітычныя дзеячы. Аўдыявізуальныя матэріалы заняткаў можна знайсці ў інтэрнэце. Акрамя гэтага, выдаюцца кнігі з тэкстамі моўных курсаў. Сезоны праграмы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia