Палік (возера)
Палі́к, таксама Пялік — возера ў Беларусі, у Барысаўскім раёне, басейн ракі Бярэзіны (працякае праз возера), ля вёскі Палік (Маісееўшчынскі сельсавет), у Бярэзінскім біясферным запаведніку. Плошча паверхні возера 7,68 км². Даўжыня 6,3 км, найбольшая шырыня 3 км, найбольшая глыбіня 2,1 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 2760 км². ![]() Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў пясчанае. Моцна зарастае, шырыня паласы надводнай расліннасці да 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак. На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска з аднайменнай назвай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia