Маісееўшчынскі сельсавет
Маісе́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Маісееўшчына. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы раёна. 26 жніўня 1959 года цэнтр Траянаўскага сельсавета Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці БССР перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 17 жніўня 1963 года з часткі сельсавета (23 населеныя пункты: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа) зноў утвораны Траянаўскі сельсавет[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына)[3], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Траянаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцберг, Траянаўка і Фралоўка)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1198 чалавек[5], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 1793 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia