Паліна Фёдараўна Казлова
Паліна Фёдараўна Казлова (8 сакавіка 1928, в. Сідаравічы, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 2014, в. Сідаравічы) — беларускі работнік сельскай гаспадркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяКалі пачалася Валікая Айчынная вайна, на фронт пайшоў бацька Паліны і двое старэйшых братоў. У 1944 годзе ад голаду і нягод памерла маці. Пасля вызвалення роднай вёскі стала працаваць у калгасе «Чырвоны Кастрычнік», прымала ўдзел у аднаўленні гаспадаркі. У канцы 1940-х гадах у калгасе з’явілася жывёлагадоўчая ферма, куды прыйшла працаваць цялятніцай. У 1966—1970 гадах стала лепшай па прафесіі ў раёне і адной з лепшых у вобласці. У 1972—1983 гг. узначальвала саўгасную свінаферму, арганізавала работу па стварэнні высокапрадуктыўнага пагалоўя свінаматак, прымала актыўны ўдзел у пераводзе жывёлагадоўлі на прамысловую аснову, спрыяла ўкараненню прагрэсіўных формаў арганізацыі працы жывёлаводаў. У гады наступных пяцігодак калектыў, які ўзначальвала П. Ф. Казлова, нарошчваў аб’ёмы прадукцыі і дапамагаў саўгасу заставацца адной з лепшых гаспадарак вобласці. У 1971—1975 гадах з’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных. УзнагародыУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, шэрсці і іншай прадукцыі Паліне Фёдараўне Казловай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». За вялікія поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскай гаспадаркі і выкананні заданняў восьмай пяцігодкі па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў жывёлагадоўлі, была ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia