Палітыка Ісландыі![]() Ісландыя — парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Члены парламента, які называецца Альтынг (ісл.: Alþingi), абіраюцца прамым галасаваннем кожныя 4 гады. Упершыню альтынг сабраўся ў 930 годзе, што робіць яго самым старым дзеючым парламентам у свеце. Паводле вынікаў выбараў 2016 года, 48 % сяброў парламента складаюць жанчыны — гэта найбольш «жаночы» парламент свету (у сярэднім у свеце — 23 %)[1]. На чале ўрада стаіць прэм’ер, якога прызначае прэзідэнт. Прэзідэнцкія выбары адбываюцца кожныя 4 гады. Прэзідэнт Оўлавюр Рагнар Грымсан не змяняўся ў 1996—2016 гг. У 2000 і 2008 ён заставаўся на пасадзе па прычыне адсутнасці іншых жадаючых выставіць кандыдатуру на выбары[2]. Грымсан стаў першым у гісторыі Ісландыі прэзідэнтам, які ўсклаў вета на закон, прыняты Альтынгам. У 2016 адбыліся доўгачаканыя выбары з цэлымі двума кандыдатамі. Гісторык Гвюдні Ёўханесан перамог бізнэсвумэн Халл Томасдоцір. У снежні 2016 года новы прэзідэнт меў беспрэцэдэнтна высокі рэйтынг (97 %). Палітычныя партыі
Прававая сістэмаІсландыя ўваходзіць у скандынаўскую сістэму права, якая адносіцца да рамана-германскай сям’і. Грамадзянска-прававая сістэма заснавана на дацкім заканадаўстве і не падпадае цалкам пад юрысдыкцыю Міжнароднага суда ААН. Судовая ўлада складаецца з Вярхоўнага Суда (ісл.: Haestirettur; яго суддзі прызначаюцца пажыццёва міністрам юстыцыі) і васьмі акруговых судоў (іх суддзі таксама прызначаюцца пажыццёва міністрам юстыцыі). Акрамя гэтага, існуюць спецыяльныя суды па марскіх, працоўных і рэлігійных справах. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia