Паліўна-энергетычны комплексПаліўна-энергетычны комплекс (ПЭК) — з’яўляецца важнейшай структурнай складаючай нацыянальнай эканомікі. ПЭК уключае сістэмы здабычы, транспарціроўкі, захоўвання, вытворчасці і размеркавання асноўных відаў энерганосьбітаў: прыроднага газу, нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, цвёрдых відаў паліва, электрычнай і цеплавой энергіі. Роля комплексу у эканоміцы краіны вызначаецца наступнымі параметрамі: ён вырабляе 26 % прамысловай прадукцыі краіны, асвойвае чвартковую частку ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прамысловасці, у ім засяроджана 22,6 % прамыслова-вытворчых асноўных фондаў, занята 5,3 % прамыслова-вытворчага персанала. ПЭК цесна звязаны з іншымі міжгаліновымі комплексамі. Ён выкарыстоўвае прадукцыю машынабудавання, вырабляе значную частку сыравіны для хіміка-ляснога комплексу, перавозку яго грузаў забяспечвае транспартны комплекс, а будаўнічы — мадэрнізацыю і стварэнне новых вытворчых фондаў.[1] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia