Памылка (часопіс)

PAMYŁKA
Выява лагатыпа
Тып навукова-папулярны часопіс[d] і праект
Заснавальнік
  • Святлана Волчак
  • Юры Адамаў
  • Паліна Лістапад
  • Настасся Кахан
Краіна
Заснавана 2023
Тэматыка папулярызацыя навукі, дакладныя навукі і прыродазнаўчыя навукі
Мова беларуская
Перыядычнасць 3-4 нумары на год
Аб’ём 60 старонак
Вэб-сайт instagram.com/pamylka.zi…

«Памылка» або «PAMYŁKA» — самвыдат навукова-папулярны часопіс на беларускай мове[1]. Першы нумар выйшаў у 2023 годзе ў Польшчы.

Часопіс стварыла група энтузіястаў для папулярызацыі навуковых ведаў на беларускай мове[2]. Аўтарамі ідэі і першымі рэдактарамі часопіса сталі праграміст, фізік Юрый Адамаў і выкладчыца, папулярызатарка фізікі Святлана Волчак[3]. Праца над першым нумарам вялася з 2021 года.

Адметныя рысы

  • Першае цалкам беларускамоўнае навукова-папулярнае выданне[1].
  • Інфармацыя з часопіса распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Папяровы варыянт можна атрымаць за невялікае грашовае ахвяраванне, лічбавы варыянт часопіса (у фармаце PDF) можна атрымаць бясплатна праз запыт на афіцыйную электронную пошту рэдакцыі часопіса.
  • Праз месяц пасля рэлізу нумара на GitHub для вольнага спампоўвання выкладаюцца ўсе файлы. Ёсць тэчка з інтэрактыўнай PDF-версіяй і ёсць тэчка з раскладкай файлаў для друку. То бок, кожны можа самастойна раздрукаваць сабе зін.

Прэмія

Супольнасць Pamyłka у канцы лістапада 2024 года распачынае навуковую прэмію па сціслым і натуральным навукам «Бізон Гіґс»[4].

Вокладкі

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya