Панонская Харватыя
Панонская Харватыя (Panonska Hrvatska) — сярэдневяковае княства з VII па X стагоддзя, размешчанае ў нізіне прыкладна паміж рэкамі Драва і Сава ў сённяшняй Харватыі, але час ад часу таксама значна на поўдзень ад Савы. Яе сталіцай быў Сісак. Тэрмін «Панонская Харватыя» ўведзены гісторыкамі XIX стагоддзя, з часоў Людэвіта Пасаўскага глава дзяржавы насіў тытул «dux Pannoniae inferioris» (князь Ніжняй Паноніі). Гісторыя![]() Пры рымскім імператары Дыяклетыяне (284—305), Панонія была падзелена на 4 правінцыі, адной з якіх была Панонская Савія (Савія), сталіцай якой была Сісцыя (Сісак), а паўночная мяжа праходзіла па рацэ Драва. Славяне прыйшлі на тэрыторыю Савіі ў канцы шостага стагоддзя, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі. Паводле сачынення візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага «Пра кіраванне імперыяй», падчас кіравання Іраклія I (610—640), харваты прыбылі ў Далмацыю, заснавалі там княства, і, неўзабаве, частка з іх пайшла на поўнач, заснаваўшы там іншае княства (Панонскую Харватыю). У канцы VII стагоддзя ці ў VIII стагоддзі, Савія стала васалам Аварскага каганата. Пасля паражэння аварскай імперыі франкскімі войскамі, харвацкі князь Вайнамір быў прызначаны кіраўніком Савіі ў якасці васала франкскага маркграфа Фрыўлі. Савіі не ўдалося пакласці канец франкскаму панаванню падчас паўстання на чале з харвацкім князем Людэвітам Пасаўскім у пачатку IX стагоддзя. У 827 годзе, балгары ўварваліся і заваявалі Савію і частку тэрыторыі на поўнач ад яе. У 829 годзе яны паставілі мясцовага князя Раціміра як новага кіраўніка Панонскай Харватыі, але франкі адстойвалі свае правы на гэтыя тэрыторыі, якія паводле іх меркавання, належалі (з 827) Карантаніі і такім чынам знаходзіліся пад уладай графа Радбада, які быў главой Аварскага і Карантанскага графстваў з 828 года. У 838 годзе Радбад зрынуў Раціміра і падпарадкаваў Савію да Франкскай Карантаніі. Іншым вядомым кіраўніком Савіі быў Браслаў, які кіраваў у 880—898/900, як васал у Усходне-Франкскага каралеўства. У X стагоддзі (каля 925), пры князі/каралі Таміславе I, Панонская Харватыя была аб'яднана з Прыморскай Харватыяй у Каралеўства Харватыя. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia