Пантэра (карная аперацыя)

Аперацыя «Пантэра»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата жнівень 1942
Месца Расонскі раён Беларускай ССР
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр» і групы армій «Поўнач»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:

Аперацыя «Пантэра» № 32 (ням.: Unternehmen «Panther») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Расонскага раёна ў жніўні 1942 года.

Аперацыя праводзілася 2 батальёнамі 201-й ахоўнай дывізіі[uk] з мэтай знішчэння расонскай групы савецкіх партызанскіх атрадаў. Аднак знішчыць або рассеяць партызан і ўстанавіць кантроль над тэрыторыяй раёна нямецкай акупацыйнай адміністрацыі не ўдалося. У месцы правядзення аперацыі карнікі расстралялі каля 100 мясцовых жыхароў, захапілі 475 галоў жывёлы.

Крыніцы

Літаратура

  • Пантэра // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 395. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya