Парарока (фільм)
«Парарока» (рум.: Pororoca) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Канстанціна Папеску . Сумесная вытворчасць Румыніі і Францыі[2]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3]. СюжэтКрысціна і Багдан — ідэальная сямейная пара. Ім абодвум за трыццаць. Яны шчаслівыя, паспяховыя, гадуюць двух дзяцей — 5-гадовую Марыю і 7-гадовага Іліе. У іх выдатная кватэра. Ён працуе ў банку, яна — бухгалтар. Аднойчы раніцай у нядзелю, калі Крысціна прымаецца за хатнюю ўборку, Багдан вядзе дзяцей у парк каля дома. Падчас прагулкі Марыя раптам знікае. З гэтага моманту жыццё сям’і ўжо ніколі не будзе ранейшым[3]. Акцёрскі складУзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia