Параходзік Вілі
«Параходзік Вілі» (англ.: Steamboat Willie) — першы гукавы фільм студыі Disney і трэці мультфільм з удзелам Мікі Мауса. Мультфільм 1928 года, створаны Уолтам Дыснеем і Абам Айверксам. Стужка, якая была прысвечаная прыгодам Мікі Мауса на рачным судне, мела вялікі поспех у гледачоў і выратавала кампанію Disney ад спусташэння. Акрамя таго, яна шмат у чым паўплывала на далейшае развіццё мультыплікацыі. Мультфільм займае 13 месца ў спісе 50 найвялікшых мультфільмаў, складзеным гісторыкам анімацыі Джэры Бекам у 1994 годзе[6], а ў 1998 годзе Бібліятэка Кангрэса ЗША ўключыла яго ў Нацыянальны рэестр фільмаў[7]. «Параходзік Вілі» перайшоў у грамадскі здабытак у ЗША 1 студзеня 2024 года[8]. СюжэтМікі Маус кіруе рачным параходам, уяўляючы сябе капітанам судна. Ён весела насвіствае мелодыю і тузае за вяровачку, у выніку чаго параход выдае тры гудкі. Неўзабаве на палубе з’яўляецца сапраўдны капітан Піт і злосна праганяе Мікі з мосціка. Калі Піт адварочваецца, Мікі гучна фыркае на яго. Піт штурхае мышку, Мікі падае ўніз па лесвіцы і, паслізнуўшыся, трапляе ў вядро з вадой. Папугай, які знаходзіўся побач, пачынае насміхацца над Мікі, і той кідае вядро ў птушку. Кіруючы суднам, Піт дастае жавальны тытунь і, крыху адкусіўшы, сплёўвае яго. Ветрам плявок вяртаецца назад і ўдарае ў звон. Развесяліўшыся, Піт адкусвае яшчэ тытуню і зноў плюе, трапляючы на гэты раз сабе ў твар. Праз некаторы час параход робіць прыпынак, каб забраць жывёлу. Калі параход адплывае, падбягае Міні, спрабуючы паспець на судна. Мікі не бачыць яе, але яна бяжыць за параходам па беразе. Мікі, заўважыўшы Міні, выкарыстоўвае грузавы кран для таго, каб падняць яе на палубу. Прызямляючыся на палубу, Міні выпадкова губляе гітару і некалькі лістоў з нотамі песні «Turkey in the Straw », якія з’ядае каза. Дзве мышкі выкарыстоўваюць казу ў якасці фанографа, на якім яны іграюць, круцяць хвост жывёлы, як ручку. Мікі «акампануе», выкарыстоўваючы розныя прадметы на судне, і «іграе» на жывёлах, як на музычных інструментах. Нарэшце прыходзіць капітан Піт і адпраўляе Мікі чысціць бульбу. Калі Мікі прыступае да працы, прылятае той жа папугай і пачынае насміхацца з мышы. Мультфільм заканчваецца тым, што галоўны герой кідае ў папугая бульбіну, і птушка падае ў ваду, а Мікі пачынае смяяцца. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia