Парламент Зімбабвэ![]() Парламент Зімбабвэ (англ.: Parliament of Zimbabwe) — двухпалатны парламент Рэспублікі Зімбабвэ, які складаецца з палат:
Сенат з’яўляецца верхняй палатай і складаецца з 80 членаў, 60 з якіх выбіраюцца шляхам прапарцыйнага прадстаўніцтва ад дзесяці шасцічленных выбарчых акругаў, якія адпавядаюць правінцыям краіны. З астатніх 20 месцаў 18 адведзены для правадыроў плямён, два — для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Нацыянальны сход з’яўляецца ніжняй палатай і складаецца з 280 членаў. З іх 210 выбіраюцца па аднамандатных акругах. Астатнія 70 месцаў — зарэзерваваныя жаночыя і моладзевыя квоты: 60 для жанчын; 10 для моладзі. Яны выбіраюцца паводле прапарцыйнай сістэмы ад дзесяці шасці- і аднамандатных выбарчых акруг адпаведна, якія адпавядаюць правінцыям краіны[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia