Парламент ЧэхііПарламент Чэхіі — вышэйшы заканадаўчы орган Чэхіі, які складаецца з дзвюх палат. Палата ДэпутатаўПалата дэпутатаў — ніжняя палата Парламента Чэхіі, якая складаецца з 200 дэпутатаў. Яна абіраецца тэрмінам на 4 гады. Палата можа паставіць пытанне аб недаверы ўраду па патрабаванні 50 дэпутатаў. Прэзідэнт можа пры пэўных акалічнасцях распусціць палату. ![]() 25 чэрвеня 2010 года Старшынёй Палаты дэпутатаў стала Міраслава Нямцова (Грамадзянская дэмакратычная партыя)[1]. 27 лістапада 2013 года Старшынёй Палаты дэпутатаў абраны Ян Гамачак. СенатСенат — верхняя палата Парламента Чэхіі, якая складаецца з 81 сенатара. Сенат абіраецца тэрмінам на 6 гадоў, прычым трэць складу абнаўляецца кожныя два гады. Сенат прымае бюджэт Чэхіі, канстытуцыйныя законы і міжнародныя дагаворы. Яны прымаюцца 3/5 галасоў (каля 49 сенатараў). Сенат распусціць немагчыма. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia