Парламент Аўстрыі![]() ![]() Парламент Аўстрыі (ням.: Österreichisches Parlament) — заканадаўчы орган Аўстрыі, які складаецца з дзвюх палат: Нацыянальрата і Бундэсрата. Злучанае паседжанне Парламента пры выбарах Прэзідэнта носіць назву Федэральны Сход.
СкладЦяперашнія дэпутаты Нацыянальрата абраны ў 2008 годзе. У Парламенце прадстаўлены:
ГісторыяУ 1848 апублікаваны ўказ імператара Аўстрыі Фердынанда I аб стварэнні аднапалатнага выбарнага парламента — Рэйхстага. У 1849 Рэйхстаг разагнаны. У 1861 створаны новы заканадаўчы орган для ўсёй Аўстра-Венгерскай імперыі — Рэйхсрат (Імперскі Савет). У 1867 ўтворана Аўстра-Венгерская манархія, Рэйхсрат стаў парламентам аўстрыйскай часткі. У 1873 ўведзена ўсеагульнае права голасу для мужчын, у 1907 — для жанчын. У 1907 праведзены першыя ўсеагульныя выбары. У 1918 утвораны часовы Нацыянальны Сход. З 1934 па 1945 — пасля ўсталявання аўстрафашысцкага рэжыму і пасля аншлюсу — Парламент не функцыянаваў. |
Portal di Ensiklopedia Dunia