Парламенцкая асамблея ЕўранэстПарламенцкая асамблея Еўранэст (англ.: Euronest Parliamentary Assembly) — міжпарламенцкая ўстанова, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Створана з мэтай спрыяння палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства. Еўранэст робіць уклад ва ўмацаванне і развіццё Усходняга партнёрства, як установа, якая адказвае за парламенцкія кансультацыі, нагляд і кантроль.[1] Устаноўчы акт Парламенцкай асамблеі Еўранэст падпісаны ў Брусэлі 3 мая 2011 года.[2] СкладАсамблея складаецца з дэлегацыі Еўрапарламента і дэлегацый краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна). Дэлегацыю Еўрапейскага парламента складаюць 60 еўрадэпутатаў, а дэлегацыі краін-удзельніц -10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны. Беларусь, якая з'яўляецца ўдзельніцай Усходняга партнёрства, не мае прадстаўнікоў у Асамблеі па палітычных прычынах, звязаных з падзеямі снежня 2010 года ў Мінску.[3] СтруктураАсамблея мае наступную структуру:
Таксама існуюць пасады двух сустаршыняў, якія кіруюць на пленарных паседжаннях. Камітэты і працоўныя групыПастаянныя камітэты Асамблеі сустракаюцца двойчы на год. Адна з такіх сустрэч адбываецца паралельна з пленарнай сэсіяй. Працоўныя групы сустракаюцца пры неабходнасці. Пастаянныя камітэты
Працоўныя групы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia