Папярэднія вынікі выбараў. Верхняя карта паказвае партыі, якія перамаглі ў суб'ектах федэрацыі. Ніжняя карта паказвае партыі кандыдатаў, якія перамаглі ў аднамандатных акругах.
Паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў, пяціпрацэнтны бар’ер могуць пераадолець усе партыі, якія маюць фракцыі ў Дзяржаўнай Думе VII склікання. Таксама, на думку палітолагаў і дадзеных некаторых сацыялагічных апытанняў, шанцы на праход у парламент маюць Расійская партыя пенсіянераў за сацыяльную справядлівасць, «Яблака» і «Новыя людзі»[2].
Вынікі
Вынікі выбараў у Дзяржаўную думу РФ VIII склікання
Назіральнікі паведамілі пра шматлікія парушэнні падчас галасавання. Паводле дадзеных руху «Голас», на выбарах было зафіксавана больш за 5000 парушэнняў[3][4]. Электроннае галасаванне па Маскве паказала анамальна высокі вынік «Адной Расіі», што моцна адрозніваўся ад вынікаў звычайнага галасавання. Апазіцыя заявіла, што вынікі электроннага галасавання былі сфальсіфікаваны. КПРФ адмовілася прызнаць вынікі анлайн-галасавання па Маскве[5].
Зноскі
↑Яўка выбаршчыкаў(руск.)(недаступная спасылка). ЦВК Расіі. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 24 верасня 2021.