Партрэт Аляксандры Марыяны Весялоўскай
Партрэт Аляксандры Марыяны Весялоўскай, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1]. ГісторыяПартрэт мог быць створаны ў 1632 — каля 1648, гэта значыць пасля пачатку будаўніцтва касцёла і да смерці яго фундатаркі[1]. Карціна выяўлена 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1966 годзе ў Дабравешчанскім касцёле манастыра брыгітак у Гродне[1]. Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1966—1970 гадах у Ленінградзе[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеПартрэт мае памеры 210×133,5 см. Аляксандра адлюстравана ў касцюме па польскай модзе[2]. Яна ў прасторнай чорнай сукенцы, якая поўнасцю хавае ступні ног. Шыю і грудзі закрывае белая падвіка. Доўгія рукавы сукенкі заканчываюцца белымі палатнянымі манжэтамі. Сукенка мае яшчэ доўгія дэкаратыўныя рукавы, якія звісаюць ззаду. Валасы поўнасцю закрывае чорны аксамітны каўпак з футравай апухай, надзеты на туга накрухмалены невялічкі рантушак[2]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia