Партрэт Міхала Казіміра Агінскага
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, створаны ў 1755 годзе Ганнай Разінай Лішэўскай . АпісаннеМіхал Казімір паказаны ў поўны рост. Яго фігура ў малінавым кафтане добра вылучаецца на фоне рамантычнага пейзажу. Выбраны даволі складаны ракурс, дзякуючы якому дынаміка рухаў асобы добра спалучаецца з акружэннем. Перад гледачом паўстае валявы, упэўнены ў сваіх дзеяннях чалавек. Па характары вырашэння партрэт М. К. Агінскага з’яўляецца параднай выявай. Аб гэтым сведчаць агульны кампазіцыйны лад твора і пільная ўвага аўтара да дэталяў. Сцэна бітвы, як і сціснуты ў руцэ героя эфес шаблі, военачальніцкае жазло, зорка ордэна Белага Арла, апавядаюць аб вяльможы, грамадскім дзеячы. На героі карціны парадны касцюм вышэйшага саслоўя[1]. Міхал Казімір апрануты ў суконны, кармазінавага колеру каптан-жустакор без каўняра з шырокімі абшлагамі-раструбамі на рукавах. Краі полаў да таліі, каўнерны выраз каптана абшыты залацістакарычневым аксамітам з сярэбраным шыццём[1]. 3 такога ж аксаміту шырокія абшлагі і нагавіцы, запраўленыя ў высокія чорныя боты на даволі высокім абцасе са шпорамі[1]. Вышыўкай сярэбранай ніццю ўпрыгожаны таксама праразныя кішэні з фігурным клапанам. На рукавах з-пад абшлагаў каптана выступаюць тонкія карункі белай кашулі. Праз плячо павязана блакітная муаравая стужка Ордэна Белага Арла[1]. Пад каптаном на шэры шаўковы камзол з сярэбранай вышыўкай надзеты баявы панцыр , паверх якога апяразаны слуцкі пояс, на шыі павязаны чорны шаўковы гальштук, а на галаве белы напудраны парык з буклямі і касіцай[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia