Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага
Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага, вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, намаляваны неведомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1]. ГісторыяПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 201, 20; да 1941). Е. Петрус лічыў, што гэты твор належыць да групы партрэтаў Вішнявецкіх, якія захоўваліся ў нясвіжскім замку. Адлюстроўвае дзядзьку праўдападобнае ініцыятаркі серыі Уршулі Францішкі Радзівіл і адначасова швагра яе мужа Міхаіла Казіміра Рыбаньку, ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага[2] Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1]. Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей А. А. Зайцавым і І. П. Суравовым у 1968—1972 гадах у Маскве[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеНа партрэце Міхал Сервацы напісаны ў чырвоным жупане, паверх якога апранута кароткая кальчуга, а зверху яе — парадны паўдаспех з пазалочанымі берагамі, залацістымі кантамі і турэцка-татарскімі наручамі («карвашамі»)[3]. У час ваенных дзеянняў такога ахоўнага адзення ўжо не насілі. Гэта тыпова «сармацкі» парадны партрэт , які дэманструе дзяржаўныя заслугі і значнасць асобы партрэтаванага[3]. Аб гэтым сведчаць перакінутая цераз левае плячо Вішнявецкага цёмна-сіняя муаравая стужка і чырвоны плашч на гарнастаевым падбоі з выявай ордэна Белага Арла як сведчанне таго, што хтосьці з яго продкаў быў каралём. На левым баку прышпілена шабля-карабела з сярэбраным з пазалотай дзяржаннем, на ногі абуты жоўтыя саф’янавыя боты або паўботкі з сярэбранымі абцасамі[3]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia