У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Вішнявецкі .
Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680 —1744 ), прадстаўнік роду Вішнявецкіх . Маршалак канфедэрацыі (1700 ), гетман польны літоўскі (1702 —1703 , 1707 —1735 ), гетман вялікі літоўскі (1703 —1707 , з 1735 ), кашталян віленскі , канцлер вялікі літоўскі (з 1720 ), рэгіментар войска ВКЛ (1730 ), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[ 18] .
Біяграфія
Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты (Алькеніцкая канфедэрацыя ), якая выступала супраць роду Сапегаў [ 18] , прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі . Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне . Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага .
Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага .
У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.
У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў , быў арыштаваны і вывезены ў Расію , у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.
У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец , дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца , які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.
У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі , падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ .
Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх , потым да Плятэраў , Пшаздзецкіх , Бжастоўскіх і Вяльгорскіх .
Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.
Сям’я
Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:
Ганна Вішнявецкая (1700—1732), жонка з 1721 г. ваяводы троцкага Юзафа Агінскага (каля 1693—1736);
Альжбета Вішнявецкая (1701—1770), жонка з 1722 вялікага лоўчага кароннага і ваяводы смаленскага Міхаіла Здзіслава Замойскага (каля 1679—1735).
У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага (польск.) ( бел. († 1750).
У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл (руск.) ( бел. (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).
Галерэя
Зноскі
↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa : Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk , 2020. — С. 306. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 405. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków : 1885. — С. 76, 153.
↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 434–435. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 435–436. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 357, 405. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa : 1895. — С. 51.
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 424, 443–444. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa : Archiwum Główne Akt Dawnych , Wydawnictwo DiG , 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 424, 445–451. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 436, 438, 441. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 436, 438, 439. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa : 1895. — С. 313–314.
↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 438. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 444. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 448. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań : Wydawnictwo Poznańskie , 2007. — С. 409–410. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
↑ а б Вишневецкие//Михаил Серваций // Биографический справочник. — Мн. : «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Міхал Сервацы Вішнявецкі — продкі