Партрэт М. Ю. Віельгорскага
Партрэт М. Ю. Віельгорскага — карціна рускага мастака Карла Брулова (1799—1852), напісаная ў 1828 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 138 × 97,5 см[1]. ГісторыяБліскуча скончыўшы Імператарскую Акадэмію мастацтваў, Карл Брулоў адпраўляецца ў Італію ў якасці пенсіянера. Моцнае ўражанне на маладога мастака аказала наведванне Пампеяў — старажытнага горада, які загінуў пры вывяржэнні Везувія[2]. У 1828 годзе адбылося чарговае вывяржэнне вулкана, у гэтым жа годзе Карл Брулоў у Італіі стварае адзін з першых сваіх вялікіх партрэтаў — музыканта М. Ю. Віельгорскага[3]. Брулоў застаўся здаволеным партрэтам, пра што паведаміў свайму брату-настаўніку — Фёдару Брулову[1].
Высокую адзнаку яму даў таксама і сам М. Ю. Віельгорскі, Фёдар Брулоў пісаў брату[1]:
АпісаннеНа карціне намаляваны сябар мастака, музыкант Мацвей Юр'евіч Віельгорскі (1794—1866)[2], калі той іграе на знакамітай віяланчэлі працы Антоніа Страдзівары[4]. Кампазіцыя партрэта Віельгорскага адзначана рысамі дэкаратыўнасці. Павышана ярка гучыць каларыт партрэта, у якім пануе чырвоны колер халата, падшытага блакітным шоўкам, — театральная пастава музыканта, які ўрачыстым жэстам праводзіць смыкам па струнах віяланчэлі[1]. На фоне дыміць вулкан, а чорная драпіроўка нагадвае воблака вулканічнага пылу[2]. Выява знакамітага віяланчэліста напружана ўсхваляваная. Мастак з самага пачатку працы над гэтым партрэтам імкнецца надаць выяве адмысловы эмацыйны стан. Брулоў паказвае свайго героя ў рамантычным святле: ён не проста пазіруе, а іграе на музычным інструменце ў момант натхнення[2], якое ахапіла яго сэрца[1]. У яго абліччы яшчэ адчуваецца тая напружанасць унутранага свету, якая адрознівала раннія партрэты Брулова. Ссунуўшы бровы, сціснуўшы вусны, Віельгорскі ўслухваецца ў гукі віяланчэлі. Але ўжо ёсць нейкая суровая стрыманасць у выразе яго твару, якую падкрэслівае туга сцягнутая на шыі хустка. Знікла непасрэднасць парываў ранніх партрэтаў Брулова. Іх змяніла сур'ёзнасць чалавека, прымудронага жыццёвым вопытам[1]. Абуджэнне прыроднай стыхіі і тэмперамент музыканта бачыцца жывапісцу як нешта велічнае[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia