Партрэт Тэклі Ружы Радзівіл (Нясвіжская партрэтная галерэя)
Партрэт Тэклі Ружы з Радзівілаў, дачкі Караля Станіслава Радзівіла і Ганны з Сангушкаў. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Праблемы атрыбутацыіНекаторымі даследчыкамі атрыбутуецца Луі дэ Сільвестру[1], пры гэтым у фундаментальнай манаграфіі Харальда Маркса «Staatlich kunsts ammlangen gemäldegaliere. Alte Meister die gemalde des Louis de Sylvestre» гэта палатно не згадваецца[1]. Што тычыцца асобы на партрэце, то частка даследчыкаў лічыць, што паказана другая жонка Якуба Генрыка Флемінга Тэкля Ружа з Радзівілаў, зыходзячы з гравюры Нясвіжскай партрэтнай галерэі[2], а частка мастацтвазнаўцаў прытрымліваецца думкі, што на палатне першая жонка Якуба Генрыка Флемінга Францішка Ізабэла з Сапегаў[3]. ГісторыяПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 90, да рэстаўрацыі № 232, 277; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1]. Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей Л. І. Яшкінай у 1968—1972 гадах у Маскве[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеНа гэтым партрэце Тэкля Ружа прадстаўлена ў палацавым еўрапейскім касцюме пачатку XVIII стагоддзя[4]. На ёй белая атласная сукенка са станікам на гарсэце з глыбокім дэкальтэ, аздобленым па краю вышыўкай залатой ніткай[4]. Ніжні край выраза дэкальтэ закладзены белымі празрыстымі карункамі, якія адцяняюць далікатную скуру. Шырокі да локця рукаў, аздоблены залатой вышыўкай, прыпадняты і сколаты залатой брошкай з вялікай жамчужынай і брыльянтамі. З-пад рукава сукенкі выступае пышны рукаў белай кашулі з карункавымі брыжыкамі[4]. На правае плячо накінута цёмна-сіняя аксамітавая мантыя з узорыстай шаўковай падкладкай. Завітыя прыпудраныя валасы зачасаны ўверх і ззаду спускаюцца локанамі. Два кароткія завітыя локаны спускаюцца на лоб. Спадніца яшчэ не мае жорсткага каркаса[4]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia