Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719)Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (1698—1719). Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргонню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Новагародскім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[6]. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, ардынат на Нясвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705). БіяграфіяЗ нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Міхала Казіміра, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх. Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэрландамі. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі. У 1689 годзе па смерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзафа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясвіжскую і Алыцкую ардынацыі. У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1694 і 1700 гадах. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера. Ваяваў супраць татараў і туркаў. З 1695 года змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбургскімі маёнткамі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазіцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сімпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»). Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базыльянскі манастыр у Міры. Яго партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча змясцілі ў Супраслеўскім «Літургіконе». Збудаваў касцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзённікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады. Ажаніўся 6 сакавіка 1691 года ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Спачыў у Нясвіжы 10 ліпеня 1720 года[7]. Галерэя
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII стагоддзя пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музеі. БюстБюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па смерці Караля Станіслава на заказ яго жонкі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia