Партрэт Януша Радзівіла (Стробель)
Партрэт Януша Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскага караля Барталамеем Стробелем. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Партрэт напісаны пасля атрымання Радзівілам пасады падкаморага Вялікага Княства Літоўскага, аб чым сведчыць вялікі залаты ключ з ланцужком на стале[1]. Партрэт створаны ў традыцыях фламандска-галандскага мастацтва 1620-1630-х гадоў[2]. ГісторыяПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ няма; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[2]. Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей І. П. Суравовым у 1968—1972 гадах у Маскве[2]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[2]. АпісаннеЯнуш Радзівіл апрануты ў касцюм з сярэбрана-чырвонай парчы, вытканай у геаметрычны ўзор, які пашыты па прыдворнай модзе 1630-х гадоў французскага караля Людовіка XIII[1]. Ён складаецца з кароткай куртачкі-пурпуэна з завышанай, незафіксаванай таліяй, перахопленай пасярэдзіне грудзей поясам-паскам, а якога ўніз да таліі ідуць кароткія, злёгку расклёшаныя полы. Ад шыі да пояса-паска пурпуэн зашпілены на шчыльны рад дробных залатых гузікаў з каштоўнымі камянямі і аздоблены вялікім адкладным з тонкага светла-блакітнага палатна каўняром, упрыгожаным па краях шырокім шлякам каштоўных карункаў[1]. Такія ж карункі ўпрыгожваюць манжэты-раструбы. Каўнер і манжэты моцна накрухмалены і падтрымліваюцца спецыяльным каркасам. Пышныя шырокія рукавы пурпуэна маюць проразь па пярэднім шве ад проймы да запясця, праз якую відаць шоўк белай кашулі. За манжэт правага рукава закладзена чырвоная шаўковая хустачка-насоўка, а праз левую руку перакінуты аксамітны плашч-мантыя пурпуровага колеру[1]. Прычоска і бародка ў Януша таксама па модзе таго часу пры двары Людовіка XIII: валасы завітыя, вусы закручаныя ўверх, а барада — у выглядзе кусціка валасоў толькі пасярэдзіне падбародка[1]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia