Барталамей Стробель
Барталамей Стробель, або Барталамеус Штробель (польск.: Bartłomiej Strobel, ням.: Bartholomäus Strobel; 11 красавіка 1591 — пасля 1650 года) — сілезскі мастак, які працаваў у стылі барока. Біяграфія і творчасцьПрацавау ў Празе, Сілезіі і, нарэшце, у Польшчы, куды эміграваў, ратуючыся ад эпідэміі чумы ў Сілезіі пасля Трыццацігадовай вайны. Барталамей пісаў партрэты і рэлігійныя творы для кіруючых эліт рэгіёна і рэлігійных ордэнаў. Ягонай найбольш вядомай працай лічыцца карціна «Свята Ірада з абезгалоўліваннем Яна Хрысціцеля», які на сёння выстаўлены ў Музеі Прада. Твор спалучае ў сабе нібы рэлігійную тэму з раскошным адлюстраваннем сучаснага прыдворнага банкету і мноствам партрэтаў вядучых дзеячаў Цэнтральнай Еўропы, ідэнтыфікацыя якіх часткова застаецца нявызначанай. Дзве значна менш вядомыя працы, як «Свята Ірада», якая зараз знаходзіцца ў Старой пінакатэцы ў Мюнхене, і «Данііл і Кір перад ідалам Баала», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, паўтараюць адметную формулу раскошнага і даволі дэкадэнцкага застолля, змешчанага ў складанай карціннай прасторы. На гэтых карцінах многія фігуры маюць выдуманыя версіі сучаснага касцюму.
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia