Партрэт Януша Радзівіла (Шульц)
Партрэт Януша Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскіх каралей Даніэлем Шульцам . Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1]. ГісторыяПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 71; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1]. Рэстаўрыраваны ў 4 чвэрці XIX стагоддзя[2], потым у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым і А. Б. Брындаравым у 1966—1976 (Ленінград)[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеНа партрэце Януш паказаны ў доўгім аксамітным жупане карычнева-залацістага колеру, са стаячым каўняром, які зашпілены да таліі на рад шчыльна пасаджаных залатых гузікаў з устаўкамі каштоўных камянёў[3]. Жупан падперазаны мяккім персідскім ці кітайскім поясам у тон жупану, зверху накінута на плечы ярка-чырвоная, падбітая чорным футрам дэлія, сашчэпленая пад горлам круглай залатой чапрагай, якая дапаўняецца шырокім залатым з камянямі ланцугом з фігурнай засцежкай[3]. На нагах саф’янавыя боты жоўтага колеру з вострым наском і невялікім (на палову пяты) слоеным скураным абцасам. Галава Януша Радзівіла па шляхецкім звычаі высока падбрыта, толькі на макушцы пакінуты традыцыйны чуб. Збрытая і бародка, замест яе — доўгія вусы[3]. Копіі![]() У Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. 1851) ёсць копія «Партрэт у лаўровым вянку » з серыі партрэтаў у лаўровым вянку, які да 1950 года захоўваўся у МГВАВ[1]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia