Партызанская брыгада «Беларусь»
Партызанская брыгада «Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. У ліпені 1944 года брыгада (1029 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. П. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. СкладБрыгада была створана на базе атрадаў «Беларусь» (арганізаваны ў жніўні 1941 года), К. В. Сідзякіна (пазней «Мсцівец», арганізаваны ў лістападзе 1942 года), імя Сталіна (арганізаваны ў чэрвені 1942 на базе групы У. П. Адамовіча, у студзені 1944 быў вылучаны ў самастойны), «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года, з чэрвеня 1944 дзейнічаў самастойна). На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады «Беларусь», «За Радзіму», «Бальшавік». КамандаваннеКамандзірыКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны ў аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 520 рэек, папсавалі больш за 2,7 км чыгуначнага палатна. Правялі 53 дыверсіі на мастах, падарвалі 61 аўтамашыну. У верасні 1944, лютым і маі 1944 вялі баі з карнікамі. 30 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года разам з салдатамі 73-й стралковай дывізіі вялі баі з нямецкімі войскамі, якія адступалі. ПамяцьУ 1973 годзе ў вёсцы Русаковічы Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia