Мікалай Пракопавіч Пакроўскі
Мікала́й Прако́павіч Пакро́ўскі (26 красавіка (9 мая) 1909, с. Сарагожскае, Цвярская губерня — 4 жніўня 1976, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у час Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада «Беларусь», партызанскай брыгады «Беларусь», палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (15.08.1944). БіяграфіяНарадзіўся 9 мая 1909 года ў сяле Сарагожскае Лапацінскай воласці Весьягонскага павета Цвярской губерні ў сялянскай сям'і. У перыяд з 1922 па 1927 год жыў і пачаў працоўную дзейнасць у горадзе Ленінградзе. У 1927—1929 гадах дапамагае арганізоўваць у Вышнім Валачке працоўную сельскую камуну, дзе становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі. У 1931 годзе ўступіў у члены УКП(б), вучыўся ў савецка-партыйнай школе ў Цверы, па заканчэння якой быў накіраваны па камсамольскай лініі ў Беларусь. У 1931 годзе абраны сакратаром Ушацкага райкама камсамола, а ў 1933 годзе — Добрушскага райкама камсамола. Затым працаваў у ЦК камсамола Беларусі. З 1939 года 1-ы сакратар Рудзенскага райкама КП Беларусі. У гэтым жа годзе скончыў два курсы Мінскага педінстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі і стварыў партызанскі атрад «Беларусь», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці, у сакавіку — чэрвені 1943 года камандаваў партызанскай брыгадай «Беларусь». Партызанамі пад яго кіраўніцтвам быў зруйнаваны Дукорскі палац Оштарпаў. Пасля вызвалення Беларусі (1944—1950) — першы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б, быў пераведзен на пасаду другога сакратара, а з ліпеня 1950 па 1952 год — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б. У 1953—1960 гады быў інспектарам ЦК КПБ, з 1960 па 1971 — загадчык 1-м аддзелам СМ БССР. Памёр 4 жніўня 1976 года. Пахаваны на Усходніх могілках. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіМікалай Пракопавіч Пакроўскі на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia