Партызанская брыгада «За Радзіму»
Партызанская брыгада «За Радзіму» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе асобных атрадаў П. М. Шырокава (дзейнічаў з лістапада 1942 года), А. Ф. Ячмянёва (арганізаваны ў маі 1943 года), У. Ц. Антонава і І. Ф. Бандарэнкі (арганізаваныя ў верасні 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркоўшчынскага, Маладзечанскага, Відзскага, Браслаўскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (495 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзіры
КамісарНачальнікі штаба
ГісторыяВосенню 1943 года партызаны разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Бірута Браслаўскага раёна, спалілі 38 мастоў. У студзені 1944 года ўзарвалі электрастанцыю і млын у вёсцы Чырвоны Двор Шаркоўшчынскага раёна, знішчылі аўтагараж з 17 аўтамашынамі і 16 матацыкламі, 2 склады ў Даўгаўпілсе. У чэрвені 1944 года падарвалі 580 рэек. Вялі баі пры адступленні нямецкіх войск у Браслаўскім раёне. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia