Партызанская брыгада «Камсамолец»
Партызанская брыгада «Камсамолец» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года, на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай імя Г. К. Жукава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мірскага, Стаўбцоўскага, Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (588 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзіры
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяУ студзені 1944 года партызаны брыгады на чыгуначных участках Баранавічы — Ліда і Ліда — Маладзечна падарвалі 5 эшалонаў з ваеннымі грузамі, каля вёскі Агароднікі знішчылі мост. Толькі ў красавіку 1944 года зрабілі 11 дыверсій. У Мірскім раёне пашкодзілі 12,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У сакавіку правялі некалькі баёў, разбілі гарнізон у вёсцы Загор’е Мірскага раёна і захапілі 40 вінтовак, разам з партызанскай брыгадай імя Жукава разбілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Мір. ПамяцьУ 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia