Ярэмічы
Ярэ́мічы[1] (трансліт.: Jaremičy, руск.: Еремичи) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Ярэміцкага сельсавета. Насельніцтва 318 чал. (2000). Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Гісторыя![]() Упершыню Ярэмічы згадваецца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце. У XVII ст. тут дзейнічала рачная прыстань на Нёмане. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і лічыла 81 дым. Паводле вынікаў перапісу (1897), у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходская школа, 2-класнае народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 6 крамаў, карчма. На 1908 — 172 двары. У 1912 тут дзейнічала крэдытнае таварыства. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградскага павета. З 1926 — у Турэцкай гміне Стаўбцоўскага павета. У 1939 Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Мірскага, з 17 снежня 1956 Карэліцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 12 кастрычніка 1940 тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 — 125 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта. Славутасці![]() У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя стаянкі каменнага і бронзавага вякоў
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia