Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага
Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Мсцівец» (арганізаваны ў лютым 1942 года) і «Барацьба» (арганізаваны ў верасні 1941 года). Да 1 чэрвеня 1943 года мела назву Партызанская брыгада «Дзядзькі Васі», у студзені 1944 года брыгадзе было прысвоена імя В. Т. Варанянскага. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лагойскага і Плешчаніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1475 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Г. Ф. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Склад
КамандаваннеКамандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
ГісторыяБаявыя аперацыі праводзілі на камунікацыях Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Полацк, Мінск — Лепель і іншых. Падарвалі больш за 3 000 рэек, 148 мастоў на шашы і 3 на чыгунцы. Нападалі на гарнізоны ў Мядзелі, Плешчаніцах, Ільі, у вёсках Альковічы, Касцяневічы, на чыгуначнай станцыі Куранец і інш. У ліпені 1942 года атрады «Мсцівец», «Барацьба», «Мясцовыя» і іншыя разбілі нямецкі батальён каля вёскі Валенцінова. У маі—чэрвені 1943 года партызаны брыгады вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». Разам з часцямі Чырвонай Арміі 30 чэрвеня 1944 года разбілі нямецкі батальён. Удзельнічалі ў вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні, ліквідацыі нямецкіх падраздзяленняў (да 10 ліпеня 1944 года). ПамяцьУ 1971 годзе ў вёсцы Хадакі Лагойскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у Смаргоні — мемарыяльная дошка. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia