Георгій Фёдаравіч Пакроўскі
Георгій Фёдаравіч Пакроўскі (15 студзеня 1915, Сімферопаль — 4 ліпеня 2002, Масква) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 1936 года. Член КПСС з 1942. Скончыў Ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1948) і Генштаба (1955). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба стралковага палка, з лістапада 1942 года камандзір партызанскай брыгады ў Арлоўскай вобласці, камандзір партызанскага злучэння ў Кіеўскай вобласці, у ЦШПР, у лютым—ліпені 1944 года камандзір партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. У 1948—64 гадах служыў у Галоўным упраўленні баявой і фізічнай падрыхтоўкі Сухапутных войск Савецкай Арміі, Ваеннай акадэміі Генштаба, Групе савецкіх войск у Германіі. З 1965 года працаваў у Міністэрстве знешняга гандлю СССР. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia