Партызанская брыгада «Перамога»
Партызанская брыгада «Перамога» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе арганізаванага ў маі 1943 года атрада «Перамога», вылучанага Ленінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 год брыгада (901 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны ў лютым — красавіку 1944 года на чыгуначным участку Слонім — Ваўкавыск падарвалі 13 эшалонаў, на шашэйных і грунтавых дарогах знішчылі 22 масты, каля 8 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі. Правялі 17 баёў, у тым ліку на дарозе Слонім — Казлоўшчына, знішчылі 10 аўтамашын, захапілі 2 гарматы, 3 мінамёты, 13 кулямётаў, 55 вінтовак. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (чэрвень 1944 года) утрымлівалі абарону на рацэ Шчара, у ноч на 11 чэрвеня 1944 года прарвалі блакаду на дарозе Слонім — Вільнюс, у ноч на 19 чэрвеня каля вёскі Дзераўная другі раз прарвалі акружэнне, у баі падбілі два танкі. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia