Гарадскі пасёлак
Казлоўшчына
Казлоўшчына на карце Беларусі ±
Казлоўшчына [ 2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі , цэнтр Казлоўшчынскага сельсавета . Знаходзіцца на аўтадарозе Слонім —Дзятлава . У 20 км да поўдня ад Дзятлава, 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім на лініі Баранавічы —Ваўкавыск . Насельніцтва 1 656 чал. (2017)[ 3] .
Гісторыя
Упершыню Казлоўшчына згадваецца ў XVIII ст. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства . Станам на 1773 тут існавала ўніяцкая царква.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 ) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі , у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні . У 2-й пал. XІХ ст. тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу (1897 ) у мястэчку было 42 двары, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.
У Першую сусветную вайну Казлоўшчыну занялі нямецкія войскі. Цягам 1919 —1920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921 ) Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі , дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства . У гэты час тут было 86 двароў.
У 1939 года Казлоўшчына ўвайшла ў склад БССР , дзе ў 1940 годзезрабілася цэнтрам раёна (у 1960 —1962 гадах у Дзятлаўскім раёне, у 1963—1965 гадах у Слонімскім раёне). У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1948 годзе (28 чэрвеня 1968 года) паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу .
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Культура
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасці.
Адукацыя
У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі надае бальніца.
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы
Гл. таксама
Зноскі
↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2025.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU ).
↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
↑ Валерый Шаблюк . Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2 . С. 13.
↑ Валерый Шаблюк . Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2 . С. 12.
↑ Козловщина // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника . — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя , 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9 .
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Аграгарадкі Вёскі
Гісторыя (1940—1962, з 1965)
Гарады Гарадскія пасёлкі Сельсаветы
Азяранскі (1940—1960)
Ахонаўскі (1940—1962, 1965—1977)
Вензавецкі (з 1973)
Войневіцкі (з 1965)
Гезгальскі (1940—1954)
Гярбелевіцкі (1960—1962, 1965—2007)
Данілавіцкі (1940—1962, з 1965)
Дварэцкі (1940—1962, з 1965)
Дзямянавецкі (1962, 1965—2007)
Дзянісаўскі (1977—2003)
Дзятлаўскі (1940—1962, з 1965)
Жукоўшчынскі (з 1973)
Заройскі (1940—1954)
Засецкі (1940—1962, 1965—1972)
Казлоўшчынскі (з 2013)
Лезнявіцкі (1977—1991)
Міроўшчынскі (1940—1954)
Мулярскі (1940—1954)
Мяляхавіцкі (1960—1962, 1965—2021)
Навасёлкаўскі (1954—1962, 1965—1973)
Нагародавіцкі (1954—1962, 1965—1972)
Накрышкаўскі (1940—1954)
Новаяльнянскі (1940—1945, з 2015)
Падвялікаўскі (1960—1962, 1965—1977)
Парэцкі (1954—1962, з 1965)
Раготнаўскі (1960—1962, 1965—2013)
Рудаяварскі (1960, 1962, 1965—2013)
Стрэльскі (1940—1962, 1965—1973)
Таркачоўскі (1940—1954, 1973—2007)
Юравіцкі (1940—1962, 1965—1973)
Раёны Герб Гродзенскай вобласці Гарады Пгт 1 горад абласнога падпарадкавання