Талькаўская аперацыя
Та́лькаўская апера́цыя[1][2] — аперацыя партызан па падрыве чыгуначнага моста цераз раку Талька каля станцыі Талька ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Аперацыю праводзілі 9 кастрычніка 1942 года 140 партызан атрада «Полымя» (камандзір Я. Ф. Філіпскіх) і атрада імя І. В. Сталіна (камандзір У. А. Ціхаміраў) з дапамогай падпольшчыкаў станцыі Талька. Гарнізон аховы моста налічваў каля 40 чалавек, меў 4 дзоты, гармату, 2 станковыя і 4 ручныя кулямёты[1]. Гарнізон на станцыі Талька налічваў каля 300 чалавек[1]. Увечары 8 кастрычніка партызаны перакрылі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыгуначныя пуці і адначасова напалі на ахову моста і чыгуначнай станцыі. Мост быў падарваны і былі пушчаны пад адхон 2 чыгуначныя саставы на ўчастках чыгункі на Блужу і Вярэйцы[2]. Пасля аперацыі партызаны забралі трафеі і арганізавана адышлі. У выніку здзейсненай аперацыі рух паяздоў па чыгунцы быў спынены на 12 сутак[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia