Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (М. У. Бабкоў)
Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — была створана ў жніўні 1943 года на базе трох атрадаў, вылучаных з партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Камянецкага, Поразаўскага, Бярозаўскага, Драгічынскага раёнаў. Склад
КамандаваннеКамандзір
КамісарНачальнік штаба
ГісторыяАсноўныя ўдары партызаны наносілі на чыгуначных участках Брэст — Баранавічы, Ваўкавыск — Масты, Брэст — Пінск. У верасні — снежні 1943 года знішчылі і пашкодзілі больш за 60 аўтамашын, падарвалі 21 эшалон ворага, каля 750 рэек, 12 мастоў на чыгуначных і шашэйных дарогах. Атрад імя Суворава знішчыў 26 км. тэлефонна-тэлеграфнай лініі ўздоўж шашы Брэст — Мінск. У пачатку 1944 года на бок партызан брыгады перайшлі 30 венграў[1]. У чэрвені 1944 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Бярозаўскага ў Кобрынскі раён, авалодала чыгуначным участкам Кобрын — Гарадзец і падарвала больш за 300 рэек. Паўгода блакіравала дарогу Драгічын — Бяроза. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў Здзітаўскай абароне. 12 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (863 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. ПамяцьУ 1965 годзе ў Драгічыне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia