Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Я. П. Урбановіч, М. У. Сенькін)
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Пружанскага, Ружанскага, Слонімскага раёнаў. СкладБрыгада была створана на базе атрадаў імя Дзімітрава (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Суворава, імя Кірава (арганізаваны ў лютым 1943), імя Чкалава, «Савецкая Беларусь» (арганізаваны ў верасні 1942) і дыверсійнай групы М. Ф. Новіка. У чэрвені — жніўні былі створаны атрады імя Дзмітрыя Пажарскага (пазней імя А. І. Калупаева) і імя Гастэла. 29 жніўня 1943 года атрады імя Суворава, імя Дзмітрыя Данскога і імя Чкалава былі пераданы для арганізацыі брыгады «Савецкая Беларусь». КамандаваннеКамандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
ГісторыяБаявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах, зрывалі перавозкі, знішчалі баявую тэхніку і жывую сілу, маёнткі, апорныя пункты праціўніка. У красавіку 1943 года разбілі гарнізон у вёсцы Харошча Косаўскага раёна, у лістападзе вялі баі з карнікамі каля вёскі Бялавічы Косаўскага раёна, у лютым 1944 разбілі гарнізон у вёсцы Баравікі Слонімскага раёна. Вясной 1943 года ў атрад імя В. П. Чкалава перайшоў радавы нямецкай арміі Феранц Малдавані, венгр па паходжанні[1]. 11 ліпеня 1944 года партызанская брыгада (1537 партызан, атрады «Савецкая Беларусь», імя Дзімітрава, імя Кірава, імя Гастэлы) злучылася з Чырвонай Арміяй. ПамяцьУ 1975 годзе каля вёскі Смаляніца Пружанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia