Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг»
Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «Чырвоны Сцяг», арганізаванага ў сакавіку 1942, і імя Варашылава, арганізаванага ў снежні 1942 года, вылучаных партызанскай брыгадай «За Радзіму» імя А. К. Флегантава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага, Асіповіцкага, Бярэзінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (818 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны ажыццяўлялі дыверсіі на чыгуначных участках Жодзіна — Барысаў, Мінск — Пухавічы. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначных участках Жодзіна — Смалявічы, Талька — Пухавічы падарвалі больш за 560 рэек, правялі 84 дыверсіі па падрыву эшалонаў, спалілі 27 аўтамашын, на шашэйных і грунтавых дарогах разбурылі 22 масты. У верасні 1943 і маі 1944 гадоў з баямі выходзілі з акружэння. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Якшыцы, Чырвоны Вугал, Хутар Бярэзінскага раёна. У час наступлення Чырвонай Арміі 23—30.6.1944 заблакіравалі шашу Магілёў — Мінск, падбілі 20 аўтамашын, знішчылі 12 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Удзельнічалі ў вызваленні горада Чэрвень, вёсак Карпілаўка, Хутар, Стары Пруд Чэрвеньскага раёна. ПамяцьУ 1965 годзе ў вёсцы Горкаўская Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia