Партызанская брыгада М. П. Гудкова
Партызанская брыгада М. П. Гудкова — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе асобных атрадаў М. П. Гудкова і В. С. Лявонава, арганізаваных вясною 1942 года. У верасні таго ж года ў час баёў з карнікамі большасць асабовага складу брыгады (больш за 200 чалавек) увайшла ў Сенненскую партызанскую брыгаду, у лістападзе была адноўлена ў складзе 2 атрадаў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Талачынскага, Сенненскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага і Крупскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (632 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяНа чыгуначным участку Коханава — Бобр партызаны падарвалі больш за 40 эшалонаў, у жніўні 1943 года на ўчастку Коханава — Талачын — больш за 500 рэек. У жніўні 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Відокі Сенненскага, Вятны Чашніцкага і ў красавіку 1944 года ў вёсцы Шэйка Крупскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў абароне вёскі Чарэя Чашніцкага раёна. У 1944 годзе вялі абарончыя баі на рубяжы вёсак Болюта — Калодніца, вёсак Чарэя — Лукомль Чашніцкага раёна. У маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі, утрымлівалі абарону каля вёскі Сівы Камень 2-гі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года ўдзельнічалі ў прарыве нямецкай блакады на шашы Лепель — Барысаў і Сялец — Бягомль. ПамяцьУ 1977 годзе ў вёсцы Янава Талачынскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1980 годзе каля вёскі пастаўлена стэла. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia