Сенненская партызанская брыгада
Сенненская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года ў выніку падзелу партызанскай брыгады М. П. Гудкова. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў. У верасні 1943 года з брыгады была вылучана група (60 партызан) для арганізацыі Багушэўскай партызанскай брыгады. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1939 партызан; 13 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарыНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У «рэйкавай вайне» на чыгунках Орша — Віцебск, Орша — Лепель падарвалі і папсавалі больш за 1 тысячу рэек. У снежні 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсцы Чарэя, у верасні — кастрычніку 1943 — у вёсках Граеўшчына, Слідцы, Закур’е, Прыдвор’е, Лукомль Чашніцкага раёна, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі, Лепельскім баі. У снежні 1943 — сакавіку 1944 вялі баі каля вёскі Новая Беліца Сенненскага раёна. У студзені — лютым 1944 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ходцы, Ладзікава, Ладынец, Крыльцова Сенненскага раёна. У час карнай экспедыцыі супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны ў маі 1944 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Залессе, Матырына Лепельскага раёна, у чэрвені прарвалі блакаду на шашы Лепель — Барысаў і Халопенічы — Бягомль. ПамяцьУ 1975 годзе ў гонар брыгады ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 годзе ў вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1968 годзе каля вёскі Крайцы Лепельскага раёна — мемарыяльны знак. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia