Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава
Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Івянецкага, Валожынскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (1085 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана ў лістападзе 1942 года на базе 620-га (імя Кузняцова, арганізаваны ў чэрвені 1942 года атрадаў імя Я. З. Дзука і І. П. Кузняцова) і 621-га (імя Чкалава) атрадаў. Пазней былі арганізаваны атрады імя Кірава, імя Андрэева і іншыя. Атрад імя Чкалава пазней увайшоў у партызанскую брыгаду «Уперад», атрады імя Кірава, імя Андрэева, «За Савецкую Беларусь» перададзены для фарміравання партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», атрад імя П. А. алыбіна быў вызначаны ў асобна дзейны. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзіры
КамісарНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны ў 1942 годзе разграмілі 11 нямецкіх апорных пунктаў і 20 маёнткаў, захапілі 4 тысячы тон збожжа, 1 тысяч тон раздалі насельніцтву. У красавіку — снежні 1943 года падарвалі каля 50 эшалонаў, знішчылі 3 масты (рух на чыгунцы быў спынены амаль на 9 сутак). У маі знішчылі 6 аўтамашын, у ліпені зрабілі 9 дыверсій на чыгунцы, правялі 10 баёў, захапілі 8 кулямётаў, больш за 20 вінтовак, боепрыпасы. 20 чэрвеня 1944 года на чыгуначных участках Ратамка — Крыжоўка, Маладзечна — Уша падарвалі каля 900 рэек. У ліпені 1944 года знішчылі 24 аўтамашыны, захапілі 9 кулямётаў, 19 аўтаматаў, 141 вінтоўку, вызвалілі 113 грамадзян, якіх вывозілі на работы ў Германію. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia