Івянецкае партызанскае злучэнне
Івянецкае партызанскае злучэнне — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага, Радашковіцкага раёнаў, уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння. КамандаваннеКамандзір — кіраўнік Івянецкага міжраённага партыйнага цэнтра Рыгор Аляксандравіч Сідарок (Дубаў), начальнік штаба — Рафаіл Людвігавіч Васілевіч, У. К. Курленка, Георгій Васілевіч Будай. СкладАб'ядноўвала партызанскія брыгады:
асобна дзейныя атрады:
У кастрычніку 1943 года брыгада імя Жукава і атрад Дзенісенкі былі перададзены для фарміравання Стаўбцоўскага партызанскага злучэння, у снежні 1943 — студзені 1944 гадоў партызанская брыгада імя Фрунзе была перадыслацыравана і ўключана ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны. На час злучэння з Чырвонай Арміяй 4—6 ліпеня 1944 года налічвала 5 500 партызан. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia