Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (П. К. Макараў)
Партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага, Жалудоцкага, Лідскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (522 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана на базе: Таксама ў склад брыгады ўваходзіў:
КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнік штабы
ГісторыяУ снежні 1943 — лютым 1944 гадоў партызаны падарвалі 31 эшалон, 8 мастоў, знішчылі 16 аўтамашын, маёнтак, зрабілі налёты на ваенныя аб'екты і гарнізоны ў райцэнтры Дзятлава і вёсцы Зачэпічы. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (7—15.6.1944) вялі абарончыя баі, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі блакаду і выйшлі ў Гарадзішчанскі раён. Атрад імя Варашылава ўдзельнічаў у прарыве блакады ў складзе Ленінскай партызанскай брыгады ў снежні 1942 года. У жніўні 1943 года на чыгуначных участках Ліда — Баранавічы, Ліда — Масты, падарваў больш за 600 рэек. У ліпені 1944 года брыгада сумесна з артдывізіёнам Чырвонай Арміі каля райцэнтра Казлоўшчына перарэзала нямецкім войскам шлях да адступлення, захапіла пераправу на рацэ Шчара. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia